Будслаўскі фэст сабраў 30 тысяч вернікаў

0
18

Будслаўскі фэст сабраў 30 тысяч вернікаў0

Пешкі, на ровары, асабістым і грамадскім транспартам прыбывалі вернікі да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

1992 год – год першага афіцыйнага паломніцтва ў Будслаў. Тады ў ім удзельнічалі 45 пілігрымак з 70-ці мясцовасцяў. Сёлета праз пандэмію каронавірусу фармат змянілі. З арганізаваных пілігрымак былі толькі дзве: пешая з Ракава і роварная з Менску, перадае «Белсат».

«Гэта вельмі старажытная традыцыя, не толькі ў хрысціянстве, у іншых рэлігіях: прыйсці, ахвяраваць час, намаганне Богу. Праз што мы паказваем каштоўнасць таго, аб чым мы просім», – адзначае біскуп Алег Буткевіч.

За два фестывальныя дні Будслаў прыняў больш за 30 тысячаў чалавек. На начную святую імшу сабралася столькі вернікаў, як і ў «даковідныя» гады. Са словаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, з усёй краіны людзі прыбываюць сюды, каб зарадзіць свой духоўны акумулятар.

Ксёндз Алег Шпец, які прывёў роварную пілігрымку з Менску: «Гэта месца, якое яднае, акрыляе, дае сілы духоўнай, таму ўсе з задавальненнем сюды едуць».

Пілігрымка з Полацку Людміла Падаляка: «Касцёл – гэта адкрытая прастора, гэта не храм, які без даху. А гэта наша – унутранае. Мы, вернікі, і ствараем гэты касцёл, таму нас і цягне сюды».

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Производство велосипедов по-белорусски: покупаем в Китае, продаем в Россию

Уладзімір Тупека з Глыбоччыны: «Гэтае месца ўвесь час цябе зачароўвае. Тут нейкі ўздым! А як бачу пілігрымаў, у мяне слёзы наварочваюцца, разумееце!?».

Пілігрым з Росіцы Генадзь Бервячонак, які ішоў 8 дзён: «Я ішоў у адзіноце з інтэнцыяй за нашую Радзіму, каб у нашай Радзіме быў супакой, згода, узаемаразуменне».

Сёлетні дэвіз будслаўскага фэсту: «Маці Касцёлу, маліся за нас». Пасля пажару базіліка мае аварыйны стан, у сувязі з чым уваходзіць у будынак нельга, таму вернікі маліліся пры палявым алтары. Апошні раз такое было 23 гады таму, калі тагачасны арцыбіскуп Казімір Свёнтак каранаваў будслаўскую ікону Божае Маці папскімі каронамі.

«Свята застаецца святам. Што б там ні было: ці пандэмія каронавірусу, ці складаныя сітуацыі ў краіне, ці гэты пажар, набажэнства да Божай Маці не павінна быць адменена, бо самы кароткі шлях да Бога, да Езуса – гэта праз Марыю!» – кажа арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Гэта адбылося 11-га траўня а 7-й раніцы: мясцовыя жыхары заўважылі ўзгаранне на даху Будслаўскага касцёлу. З храму паспелі вынесці ўсе матэрыяльныя каштоўнасці, акрамя аргана – яго моцна залілі вадой і таму ягоны стан не крытычны. А вось дах святыні ўратаваць не ўдалося. Да залеваў паспелі змантаваць часовы, да зімы плануюць збудаваць пастаянны, але ёсць дыскусія адносна матэрыялу. Апошняе слова – за Міністэрствам культуры.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  До +28°С ожидается в Беларуси в пятницу

«Калі браць дрэва, то трэба браць вялікае старое дрэва. Ці ёсць сэнс рубіць старое дрэва, то бок шкодзіць старой прыродзе, каб аднавіць стары касцёл?! Усё роўна мы ідзем у нагу з часам і калі зробіцца страпільная сістэма металёвая, з алюмінію (тым больш, што звонку яе не будзе бачна) гістарычны воблік касцёлу ад гэтага не пашкодзіцца. Будзе менш гістарычна – так, але мы захаваем старое дрэва», – дзеліцца мясцовы вернік Яўген Апанасевіч.

Традыцыя будслаўскага фэсту ўваходзіць у спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў ЮНЭСКА. Сёлета гэта яшчэ і нагода фінансава дапамагчы ў аднаўленні святыні пасля пажару. На гэты момант сабралі Br 877 349.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь