Ксёндз: Героем зараз можа стаць кожны беларус

0
6

Ксёндз: Героем зараз можа стаць кожны беларус0

Дастаткова сёння абраць бок дабра i назваць зло па імені.

Беларускі Армагедон мае свой каларыт і сваеасаблівыя знакі. Адным з іх ёсць такі, калі хтосьці замест таго, каб садзіць бульбу, саджаюць чужыя самалёты, а невінаватых людзей усё часцей садзяць у турмы. У Беларусі колькасць палітвязняў расце з кожным тыднем, піша ксёндз Вячаслаў Барок для krynica.info.

Сапраўды, сітуацыя ў краіне настолькі становіцца непрадказальнай і незразумелай, што падаецца прарок Іерамія гаворачы: “Нават прарок і святар блукаюць па краіне нічога не разумеючы” (Ер 14,18), казаў пра беларускія рэаліі. Некаторыя іерархі царкоўныя не разумеюць – таму і маўчаць, а некаторыя самі амаль прызнаюцца, што не могуць адрозніць дабро ад зла.

Згадзіцеся, гэта цікавы час. Па свойму ён канешне страшны, але толькі не для веруючага чалавека. Бо вернік заўсёды глядзіць на свет вачыма веры і бачыць Бога, які выходзіць на арэну гісторыі.

У Касцёле каталіцкім, калі адзначаецца ўрачыстасць Святой Тройцы, чытаецца ўрывак з Бібліі, з Кнігі Другазаконня; у ім аўтар звяртае ўвагу на непаўторную веліч Бога, якая выяўляецца праз Яго чыны ў гісторыі веруючага народа. Тайну трыадзінага Бога магчыма зразумець на столькі наколькі магчыма зразумець дзейнасць Бога ў гісторыі чалавецтва. “… ці спрабаваў некалі Бог прыйсці і выбраць сабе народ паміж іншага народу праз выпрабаванні, знакі і цуды, і вайну, моцнаю рукою і ўзнятым плячом, і праз чыны страшныя — праз усё тое, што зрабіў для вас Пан, Бог ваш, перад вашымі вачыма ў Егіпце?” (Дрг 4,34).

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Партизаны Дзержинска и Борисова вышли на вечерние протесты

Так вось гэтыя словы даюць упэўненасць у тым, што калі нават мы ўсё часцей становімся сведкамі страшных падзей, Бог далей кантралюе сітуацыю і не пакідае таго чалавека які паверыў у Яго.

А ўсе выпрабаванні, якія Бог спасылае нам, вядуць нас да прыбліжэння дня Божага правасуддзя і завяршэння Армагедона. І вось гэты час для вернікаў становіцца магчымасцю раздзяліць лёс герояў, далучаючыся да пераможцаў на баку дабра.

Прарок Ёэль, прадказваючы дзень апошняга суда, кажа: “Абвясціце пра гэта паміж народамі, падрыхтуйцеся да вайны, разбудзіце адважных; хай выступяць, падымуцца ўсе ваяры. Перакуйце аралы вашыя на мячы і сярпы вашыя – на дзіды; слабы хай гаворыць: я дужы. Спяшайцеся і сыходзьцеся; туды, Госпадзе, вядзі Тваіх герояў.” (Ёэля 3, 9-11)

Для прарока ўсё ясна: калі зло паказвае ашчэрванне зубоў, не да міру трэба заклікаць, але зло трэба ўтаймаваць, беззаконне – асудзіць, а злачынцам даць магчымасць несці справядлівае пакаранне. А таму, як зло вялікае, то і для праведнікаў надыходзіць час гераізму. Заўважце, у Бібліі героі становяцца героямі моцай Бога і ніяк інакш. І Бог праз герояў зменяе гісторыю.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Экономист: Пекин не будет вписываться за официальный Минск

Таму і герой Беларусі, які трагічна загінуў у турме, Вітольд Ашурак, 18 снежня 2020 г пісаў з-за кратаў: “Нас няма зараз з вамі, тымі, хто застаўся на волі. Але мы не памерлі і не сашлі назаўжды! Мы вернемся. Мы абавязкова вернемся! Проста сёння час быць героямі прышоў для вас! І я ўпэўнены, што вы – героі!”

Яшчэ раз паўтару, згодна з задумай Божай, героем можа быць кожны, кожны з кім Бог. Так кажа прарок Захарыя: “І яны будуць, як героі, што топчуць ворагаў на вайне, як гразь на вуліцы, і змагацца будуць, бо Гасподзь з імі…” (Захарыі 10, 5)

Героем можа стаць кожны беларус, нават калі дагэтуль у сваім жыцці нічога больш вялікага, чым садзіць бульбу і не рабіў. Дастаткова сёння абраць бок дабра, быць на адным баку з Госпадам, назваць зло па імені. І Бог зробіць цябе героем.

Як вядома #героінепаміраюць, але каб стаць такім, трэба быць гатовым памерці ў змаганні са злом. Тады і Бог дазволіць жыць вечна ў супольнасці з Ім, існым у трох Асобах.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь