Ксёндз Вячаслаў Барок: Бог бласлаўляе тым, хто шукае праўды і ідзе да свабоды

0
27

Ксёндз Вячаслаў Барок: Бог  бласлаўляе тым, хто шукае праўды і ідзе да свабоды

У Беларусі сёння словы радасці «Хрыстос Уваскрос» і «Жыве Беларусь» гучаць разам.

Хрыстос Уваскрос!

Я абвяшчаю праўду пра пустую магілу, (пар. Ян 30, 1-9) хоць і разумею, што некаторыя не вераць у тое, што Ісус яе пакінуў на трэці дзень пасля смерці, піша ксёндз Вячаслаў Барок для krynica.info.

Некаторыя хацелі б нават забараніць гаварыць пра гэту падзею. Так было і тады, калі царкоўнікі, першасвятары і старэйшыны падкупілі вартаўнікоў – рымскіх салдат, ды заплацілі ім грошы, каб тыя не казалі, што Ісус сам магілу пакінуў. ( пар. Мц 28, 14-15)

Калі б Ісус жыў у наш час у Беларусі, то згодна з беларускім заканадаўствам і тым апошнім новым законам, аб масавых мерапрыемствах, які знаходзіцца на стадыі ўзгадненняў, нельга было б нават узгадваць пра Уваскрослага, бо Яго выхад з магілы быў бы залічаны да неўзгодненай ўладай масавай акцыі ў якой прынялі ўдзел нейкі Ісус з Назарэту, разам з Апосталамі і жанчынамі.

Уваскрослы Хрыстос, якога рымскія ўлады пакаралі па палітычных матывах, быў бы пад забаронай і ў нас, ды ўжо пасля смерці- беларускім судам і такая практыка вядомая – быў бы прызнаны вінаватым і залічаны да тэрарыстаў, бо за некалькі дзён да ўкрыжывання Ён заахвочваў зруйнаваць Іерусалімскій храм. Казаў: “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе.” (Ян 2,19). А пасля ўсяго, напэўна б, сам прэзыдэнт непазбежна падпісаў бы дэкрэт “Уваскрасаць забараняецца!”

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Андрей Кончаловский не выдержал конкуренции с фильмами Алексея Навального

Тым не меньш, для тых, хто верыць у Бога, Уваскрослы Ісус ёсць нязменным сэнсам жыцця. Бо Хрыстос – наша пасха, Ён забіты за нас. (пар. 1Кар 5, 7). Ён ёсць гарантам нашага ўваходу ў Валадарства жыцця вечнага. Ён ёсць саюзнікам кожнага чалавека, які хоча вызваліцца з няволі хлусні і несправядлівасці, каб жыць у праўдзе і свабодзе.

У дзень пасля смерці Хрыста на крыжы і за дзень перад Пасхай, Касцёл прабывае ў маўчанні, трываючы каля гробу Гасподняга.

Касцёл маўчыць, каб замацоўвацца ў веры і набіраць сілу для прапаведвання.

І гора тым прапведнікам, якія пазастаюцца трываць у маўчанні і пасля ўваскрашэння, якія маўчаць перад абліччам зла. І не выконваюць фундаментальную місію Касцёла, не абвяшчаюць перамогу дабра над злом.

Прапаведнік, які не ўглядаецца ва Ўваскрослага, але азіраецца на моцных гэтага свету і маўчыць — сваім маўчаннем рыхтуе магілы для тых, за каго Хрыстос паміраў на крыжы.

Апраўданнем маўчання не можа быць ілюзорны клопат пра Касцёл, каб раптам не справацыраваць пагаршэнне сітуацыі для вернікаў. Хрыстовы Касцёл не баіцца пераследу, ён запраграмаваны на цярпенне і крыж і, ўрэшце, да хвалы ўваскрашэння.

Колькі не пераследвалі хрысціян за веру ў Хрыста за словы “Хрыстос Уваскрос”, нікому не ўдалося знішчыць Касцёл . Так І сёння, колькі не пераследуй народ за веру ў перамогу дабра, за веру ў сваю краіну, за веру ў Беларусь і колькі не карай чалавека за словы “Жыве Беларусь!”- беларусаў не спыніць. Бог бласлаўляе тым, хто шукае праўды і ідзе да свабоды.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  The Hill: Байден сможет возродить Восточную Европу

У Беларусі сёння словы радасці “Хрыстос Уваскрос’’ і “Жыве Беларусь” гучаць разам і ёсць вызнаннем веры ў прысутнасць жывога Бога на беларускай зямлі. Бо неякімі дэкрэтамі і абсурднымі законамі не забароніш уваскрэснуць Хрысту і не забароніш ўваскрэснуць да жыцця народу, які выбірае дабро. Выбірае свабоду, праўду і справядлівасць.

Віншую Вас ўсіх са светлым святам Хрыстовага Ўваскрашэння.

Асабліва віншую і тых, хто сёння прабывае за кратамі.

Ведайце, Уваскрослы Ісус ахвотна лепш выбраў бы вашу кампанію з вязняў і сем’яў тых, хто знаходзіцца ў смутку ад расстання з блізкімі, якіх пасадзілі ў вязніцы, або вымушаным эмігрантам, якім не далі жыцця ў краіне. Ды напэўна праігнараваў бы зборышча тых, на якіх прымаюцца абсурдныя правілы для жыцця, ды нават праігнараваў бы малітоўныя спатканні, на якіх моляцца толькі па загаду ўлады, а не з патрэбы сэрца.

З намі праўда і Бог. Бо Хрыстос сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь