«Вастрыце вілы, назапашвайце прадукты, рыхтуйцеся да рашучых дзеянняў»

0
24

«Вастрыце вілы, назапашвайце прадукты, рыхтуйцеся да рашучых дзеянняў»0

Беларускі час ідзе!

Мінуў амаль год з таго моманту, як 200 смелых жанчын выйшлі ў першы ланцуг салідарнасці, піша «Менск разам». Гэты ўчынак стаў рашучым адказам на дзеянні акупацыйнага рэжыму за 3 самыя жорсткія дні пасля выбараў. Тады ўскалыхнулася ўся Беларусь. Тады беларуская нацыя праявіла сваё адзінадушша і выступіла супраць гвалту, нематываванай жорсткасці, забойстваў і скрадзенай будучыні. Усе як адзін ведалі, што нас большасць, што мы разам!

Мінуў год… Матулі і жонкі палітзняволенных беларусаў запісваюць вельмі моцны і шчыры відэазварот да ўсіх тых, хто выходзіў і бараніў нашую свабоду. Да ўсіх тых, хто застаўся на волі. Да ўсіх тых, каму балюча бачыць, чуць ці казаць пра акупацыю. Да ўсіх тых, хто не прадаў сумленне і не змяніў сваіх поглядаў. Каб ведалі, што за іх сядзяць іх палечнікі, сябры, проста знаёмыя і незнаёмыя, але людзі. Бо амаль год таму мы выходзілі, каб людзьмі звацца! Не «народцам», не «кармавой базай», а беларускім народам!

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  На Беларусь опускается туман

Хіба маем мы маральнае права забыцца і «перагарнуць старонку»? Хіба маем мы маральнае права перад самімі сабой заплюшчыць вочы і ісці далей так, як быццам нічога і не было? І наш адказ рашучае «Не!». Акупант назаўсёды застанецца акупантам, які б «год адзінства» ён не рабіў.

Беларускі народ! Час прачнуцца хутка настане. Вастрыце вілы, назапашвайце прадукты, рыхтуйцеся да рашучых дзеянняў. Беларускі час ідзе!

Дзякуй Вам, жанчыны Вольнай Беларусі! Разам мы пераможам!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь