Владимир Некляев победил тяжелую форму коронавируса

0
22

Владимир Некляев победил тяжелую форму коронавируса

В больнице он делал записи о своих ощущениях и назвал их «Гульні Ковіда».

Поэт и политик Владимир Некляев переболел коронаврусом в тяжелой форме, его жене Ольге повезло не попасть в больницу, пишет kp.by.

Недомогание 74-летний Владимир Некляев почувствовал в середине февраля, но решил, что это банальная простуда. С толку сбил насморк и невысокая температура. И только когда температура подскочила выше 39, сдался врачам. Лечение он проходил в Минской инфекционной больнице.

— Где я подхватил эту заразу, не знаю, но перенес ее в тяжелой форме, по всей программе, с воспалением легких, — рассказал «Комсомолке» поэт. — Слава Богу, обошлось без реанимации, сам справился. Все-таки год прошел с момента начала пандемии. Если бы заболел год назад, неизвестно, что было бы. А сейчас врачи уже освоили методики лечения. Раньше они тушили ковид антибиотиками, а сейчас не трогают. Справится с ним может только иммунная система, поэтому лечение направлено на то, чтобы поддержать именно ее.

Жена поэта, Ольга Некляева, слегла вслед за мужем. Но ей повезло переболеть в легкой форме, в больницу она не попала.

— Врачи сказали, что женщины легче переносят коронавирус, — говорит Некляев. — Если взять всех тяжелых больных, то женщин из них 30%, а 70% — мужчины. И не все выкарабкиваются. Тут уже кому что судьбой предначертано.

Из больницы поэт вернулся с записками о ковиде, которые он делал в моменты, когда его отпускала горячка. Некляев озаглавил эти записки «Гульні Ковіда». Вот несколько отрывков из них.

«Некалі кітайцы прыдумалі феерверкі, а цяпер прыдумалі ковід, каб ён мне іх паказваў…

У вакне ціхі-ціхі, як у шклянцы, плаўны, гэтакі святочна-светлы, якіх раней не бывала, – развітальны снег апошняга дня зімы…

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  В Киеве белоруски присоединились к маршу украинских женщин под бело-красно-белыми флагами

…і раптам не стаў я бачыць яго – снегу ў вакне…

…ён там, медсястра кажа, ідзе… але я не бачу…

…бачу каляровыя, зыркія лініі святла. Паўсюль, куды ні кіну позірк… На падлозе, на сценах, на столі… Яны то зялёныя, то распалена-чырвоныя, то сінія… Кароткія – на паўлокця, плывуць у вачах то хутчэй, то павольней, то кружацца пасярэдзіне палаты, як каляровы снегапад… Неверагодна прыгожая, святочная ілюмінацыя, але ў мігценне яе глядзець страшна, невыносна хочацца бачыць проста сцены, столь, заснежанае вакно…»

***

«…а пад ноч гэтакі жар, што тое, што называлася мозгам, адчулася расплаўлена -распаленым, а таму два струменьчыкі кіслароду, якія ўдыхаліся праз нос, адразу ўспыхвалі, і ў сінім ззянні пасярэдзіне лобу з’явілася нешта, не ведаю, што? хто? — істота, якая назвалася выдаўцом Ковідам і прамовіла аднекуль, нібы знутры ззяння, што ведае пра раман, у якім паставіў я днямі апошнюю кропку, а пасля ў інтэрв’ю з нагоды заканчэння рамана сказаў, што лічу яго найважнай, выніковай працай жыцця, а таму, дадаў, магу лічыць сваю місію завершанай. І пасля паўзы, у якой праваліўся я ў цёмную непрысутнасць, дзе пагасла нават сіняе ззянне, тая істота, ці той, хто назваўся выдаўцом Ковідам, спытаў з’едліва: «Вы і цяпер тое самае сказалі б пра завяршэнне вашай місіі?..» — і я, згараючы ўжо не толькі ад жару, але і ад сораму праз сваю слабасць, закрычаў, што не!..

Ранкам лекарка мая, якая сама прайшла праз цяжкую форму ковіда, з кашмару майго ніколькі не здзівілася. Сказала, што некаторых пасляковідных вязуць у псіхдыспансер. Не дзіва — такое вытрывае не кожная псіхіка».

***

«Мой выдавец Ковід пакідае мяне, калі хоць трохі спадае гарачка, і з ёй вяртаецца. Праз нейкі час, не магу сказаць, праз які, у свядомасці маёй яго ўжо болей, чым мяне самога, бо ён ведае ўсё тое, што і я, а яшчэ тое, што вядома толькі яму. Ён вяртаецца да размовы пра місію, толькі гэтым разам не пра маю, а пра сваю, якая, аказваецца, у тым, каб вярнуць чалавецтва ў ягоную першапачатковую стыхію існавання – у акіян. «На гэтым караблі (унушае ён, і дзея ўжо адбываецца не ў шпітальнай палаце, а на марскім лайнеры, які праз каранавірус на ім не прымае ні адзін порт), вы задыхаецеся на паветры, бо вы рыбы», – і я бачу, што мы насамрэч рыбіны, нечым падобныя да вугроў, бо можам паўзці па палубе, караскацца па бартах, шукаючы месца, адтуліну, праз якую можна слізнуць у ваду, куды я плюхаюся разам з тысячамі іншых пасажыраў-рыб, дзе мне адразу лягчэй, толькі я не разумею, хто, калі мы вернемся ў ваду, зойме наша месца на сушы? – а мой выдавец Ковід кажа: «Іншы інтэлект, іншы розум…» – і да мяне паціху пачынае даходзіць, што ён гэты розум, гэты інтэлект і ёсць».

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Названы страны-лидеры «постпандемийного мира»

***

2 марта, за три дня до выписки из больницы, Владимир Некляев написал стихотворение.

…Не даў вясной памерці Бог —

Спагадны Божа.

І так, як мне Ён дапамог,

Хай вам паможа.

Не мог не дачакацца я

Яшчэ раз цуда:

Як зноў задыхае зямля

Зялёнагруда.

Як на вясновым скразьняку,

Сабе на дзіва,

Бялюткім кветам на ранку

Успыхне сліва.

Як з чырванню зьліецца бель

І залунае

Па-над зямлёй усіх зямель,

Што ўся сьвятая…

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь