У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты

0
14

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты0

Гісторыя прыватнай авіякампаніі «Белэйр».

Беларусы прызвычаілся, што айчынная авіяцыя — гэта выключна дзяржаўны манапаліст «Белавія». Але так было не заўсёды. У 1990-я ўзнікла адразу некалькі прыватных авіякампаній. Сярод іх — «Белэйр», піша nn.by.

Наогул, у свеце ведаюць іншую кампанію з такой назвай. Гаворка пра швейцарскую кампанію Belair Airlines AG (сцісла Belair), якая ўзнікла амаль сто гадоў таму і спыніла існаванне ў 2017-м.

Беларуская кампанія, што «пазычыла» іх назву, з’явілася ў першы год пасля абвяшчэнне незалежнасці — у сярэдзіне 1992-га і стала першым канкурэнтам цяперашняй «Белавіі». Яе заснавальнікам стаў бізнэсмен Яўген Кузьмін.

Belair, што базіравалася ў аэрапорце «Мінск-2», спецыялізавалася на чартарных рэйсах — і пасажырскіх, і грузавых. Яна мела самалёты трох тыпаў — два грузавыя Іл-76, два Ту-134 і адзін Як-40.

Адметнасцю кампанія стаў бел-чырвона-белы колер самалётаў з элементамі нацыянальных узораў.

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты1

Ілы выкарыстоўваліся ў аперацыях ААН у Югаславіі, дзе ў 1990-я ішла грамадзянская вайна. Адзін з гэтых самалётаў быў пашкоджаны ў Сараеве пры пасадцы: меліся праблемы з насавой часткай і пярэдняй часткай шасі. Але зону, куды трапіў самалёт, абстрэльвалі сербскія снайперы, таму Іл вырашылі не эвакуіраваць і не аднаўляць. У пачатку наступнага дзесяцігоддзя яго ўтылізавалі.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  В Беларуси принят закон, разрешающий смену внешности пропагандистов за государственный счет

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты2

Сітуацыя ў Сараеве адмоўна паўплывала на бізнэс. Але тое быў не галоўны фактар. Авіяперавозкі тады былі не так запатрабаваныя ў насельніцтва, як зараз. Ды і беларусы не былі надта багатымі. Сваю ролю адыграла і стаўка дзяржавы на «Белавія».

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты3

У 1999-м кампанія спыніла існаванне, а Кузьмін перайшоў на працу ў «Белавія».

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь